| Дэкалог // Dekalog |
[Aug. 6th, 2008|06:34 pm] |
Жанр: драма Краіна: Польшча Рэжысёр: Кшыштаў Кесьлеўскі У ролях: Адрыяна Бедржынска (Adrianna Biedrzynska), Марыя Комароўска (Maja Komorowska), Войцэх Клата (Wojciech Klata), Гражына Шаполоўска (Grazyna Szapolowska) Сюжэт фільма: Дэкалог - гэта Дзесяць Запаведзяў: На працягу 6000 гадоў усе гэтыя правілы прыдатныя ў нашым жыцці. І усё жа штодня мы іх руйнуем. Людзі адчуваюць штосьці няслушнае ў жыцці. Ствараецца нейкая атмасфера, якая прымушае людзей звярнуцца да іншых каштоўнасцей. Яны жадаюць разважаць аб асноўных праблемах жыцця, і гэта верагодна сапраўдны чыннік жадання распавесці гэтыя гісторыі.
Прапануем вашай увазе першую частку з цыклу фільмаў (Дэкалог).
1. Дэкалог №1 (1988): "Не ствары сабе куміра". Прафесар універсітэта давярае базпамылковасці кампутара, і навучае свайго сына працаваць на ім. Імкнучыся выпрабаваць новую пару канькоў, прафесар з сынам кансультуюцца з кампутарам, каб вылічыць бяспеку таўшчыні лёду на суседнім вадаёме. Нечаканае раставанне прыводзіць да неспадзяваных і трагічных наступстваў.
http://ifolder.ru/7613862 http://rapidshare.com/files/135298864/01._Dekalog__jeden__Nie_bedziesz_mial_bogow_cudzych_przede_mna_.rar.html |
|
|
| Катынь // Katyn |
[Aug. 4th, 2008|08:07 pm] |
Год выпуску: 2007 Жанр: Драма Рэжысёр: Анджэй Вайда Краіна: Польшча Працягласць: 01:52:56
Гэта гісторыя польскіх афіцэраў, знішчаных НКУС у Катыні падчас Другой Сусветнай вайны. Гэта карціна аб жанчынах, якія не дачакаліся сваіх мужоў, бацькоў, сыноў і братоў. Карціна аб хлусні камуністычнага рэжыму, які аддаў загад назаўжды сцерці з памяці людскай імёны забітых. Фільм аб нястомнай барацьбе за памяць і праўду.
Запампаваць субтытры: http://ifolder.ru/7587483 http://rapidshare.com/files/134817973/Katyn_Bel_.rar.html |
|
|
| Бутобі // Buttobi CPU: I Dream of Mimi |
[Aug. 4th, 2008|08:07 pm] |
Краіна: Японія Жанр: камедыя, фантастыка, эротыка Тып: OAV (3 эп.), 30 хві. Рэжысёр: Хідака Масаміцу Аўтар арыгінала: Сінтані Каору
Хлопец доўга збірае грошы, каб набыць сабе самы найлепшы кампутар і вось ён ужо назбіраў, прыйшоў у краму, але справа такая, што іх ужо няма. Тады ён сумны(бо няма кампутара) вырашае ісці дадому, але на вуліцы сустракае дзядзьку які гаворыць, што ў яго ёсць яшчэ найноўшая мадэль кампутара. Хлопец пагаджаецца і набывае. Што будзе далей глядзіце самі. :)
Запампаваць субтытры: http://ifolder.ru/7587383 http://rapidshare.com/files/134816365/Buttobi_CPU_Bel_.rar.html |
|
|
| Кола // Das Rad |
[Aug. 4th, 2008|08:07 pm] |
Рэжысёры і сцэнарысты: Крыс Стэннэр /Chris Stenner/ і Арвід Убель/Arvid Uibel/ Нямеччына. 2002. Працягласць: 8:18 Мова: нямецкая Узнагароды: # Ale Kino! - International Young Audience Film Festival # Anima Mundi Animation Festival # Annecy International Animated Film Festival # Fantoche - International Animation Film Festival # Malaga International Week of Fantastic Cinema # Sweden Fantastic Film Festival # Wiesbaden goEast
Такім чынам, яны камяні. Яны былі тут да нас і будуць пасля. Вакол іх ляцяць стагоддзі, змяняюцца цывілізацыі, растуць і ападаюць дрэвы. Мы лічым іх знежывелымі, на самай справе яны жывуць, маюць зносіны, жартуюць, і адзінае, што іх турбуе гэта які расце паўсюль мох. Але хто ведае, можа быць менавіта яны стаялі ў вытокаў нашай цывілізацыі?
Запампаваць субтытры: http://ifolder.ru/7587225 http://rapidshare.com/files/134814239/2001.-.Das.Rad.-.Chris.Stenner_.Heidi.Wittlinger_Bel_.rar.html |
|
|
| (no subject) |
[Aug. 4th, 2008|06:54 pm] |
Прывітанне ўсім, рады вітаць вас у нашай суполцы. Гэты праект быў заснаваны 04.08.2008 года, намаганнямі двух чалавек belbardashau(http://belbardashau.livejournal.com/) і adalman(http://adalman.livejournal.com/). Мэтай праекту з'яўляецца папулізацыя беларускіх субтытраў. Мы будзем вельмі рады, калі яны прыйдуцца вам да спабоды.
Не варта, напэўна, казаць, у якіх абставінах ў сучаснай Беларусі апынулася беларуская мова. Выціснутая па-за межы грамадскага жыцця, яна пакрысе канае, нягледзячы на намаганні невялікай купкі свядомых грамадзян нашай краіны. Стваральнікам дадзенай суполкі падаецца, што ледзь не адзіным шляхам да паляпшэння сітуацыі, якая склалася, можа стаць падвышэння ўвагі аматараў беларускай мовы да масавай культуры. Як не сумна гэта канстатаваць, але фільмаў, мультфільмаў, анімэ і інш., на роднай мове знайсці фактычна немагчыма(хаця апошнім часам і заўважаны нейкія пазітыўныя тэндэнцыі), нават калі б дужа захацелася.
Такім чынам, стваральнікі дадзенай суполкі, у сілу сваіх магчымасцяў, паспрабуюць ствараць якасныя субтытры да найбольш папулярных фільмаў, японскай анімацыі, мультфільмаў, спадзяючыся, што нашыя высілкі будуць карысныя хоць для каго-небудзь.
PS. Жаданне далучыцца да справы вітаецца.:)
Дзякуй за ўвагу. |
|
|